5 красавіка 2021 г. — 15 гадоў з дня стварэння Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (г. Пінск; 2006)
Установа адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» была заснавана 5 красавіка 2006 г. на базе рэарганізаванай установы адукацыі «Пінскі дзяржаўны вышэйшы банкаўскі каледж Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь». Стварэнне Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта дазволіла арганізаваць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна, стварыць на Палессі інавацыйны адукацыйны, навуковы і культурны цэнтр, універсітэт даследчага тыпу.
5 красавіка 2016 г. – 10 гадоў з часу стварэння (2006) Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў г. Пинску
Палескі дзяржаўны ўніверсітэт быў створаны 5 красавіка 2006 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 230 на базе Пінскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжа Нацыянальнага банка Беларусі. 1 верасня 2006 года ва ўрачыстым адкрыцці новага ўніверсітэта прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка.
1 красавіка 2016 г. – 50 гадоў з часу адкрыцця Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, буйнога навукова-вучэбнага цэнтра Беларусі (1966)
Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (цяпер тэхнічны ўніверсітэт) заснаваны 1 красавіка 1966 года. Інстытут павінен быў рыхтаваць інжынераў гарадскога, прамыслова-грамадзянскага і сельскагаспадарчага будаўніцтва, інжынераў-тэхнолагаў, архітэктараў.
2015 г. – 70 гадоў з часу адкрыцця УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна”, буйнейшай навучальнай установы Брэсцкай вобласці, цэнтра навуковых даследаванняў і культурнага жыцця паўднёва-заходняга Палесся (Брэст; 1945)
Брэсцкі настаўніцкі інстытут быў створаны ў жніўні 1945 года ў адпаведнасці з пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 6 чэрвеня 1945 года. Перад навучальнай установай ставілася задача падрыхтоўкі настаўнікаў для 1–7 класаў школы. Інстытуту быў выдзелены будынак былой мужчынскай гімназіі (узведзены ў 1903 г.), дзе перад тым размяшчаўся ваенны шпіталь (вул. Міцкевіча, 28).
30 гадоў з часу заснавання Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (да 2004 – Баранавіцкі дзяржаўны вышэйшы педагагічны каледж; 1982)
Установа адукацыi “Баранавiцкi дзяржаўны ўніверсітэт” створана па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 23 чэрвеня 2004 года.